"на вакацыях пад акацыяй"
sonja
lingvinistka
Ніколі не вытрываю больш за тры дні пасіўнага адпачынку. А вось два - лёгка, нават, бывае, неабходна. Апошнім часам так замудохалася, што на вакацыях быццам у яму правалілася. Памятаю, мая бабуля, сялянка з-пад Талачына, называла гэты стан "як пяньку прадаўшы", то бок выканаўшы свой актуальны бізнэс-плян. Спала два дні, добра што сяброўкі час ад часу расчынялі нада мною парасон, перакульвалі на другі бок і шмаравалі ўсялякімі анты-, аван- і апрэ-. Чытала толькі меню за вячэрай, у сеціва ня лазіла. Добра, што шэфы плянуюць італійскую філію, я лічу.
каму цікава - некалькі здымкаўCollapse )

У адной сарочцы не зьвякуеш
sonja
lingvinistka
Улетку, калі сьпякота, кожны дзень зранку дзякую Аршанскаму ільнокамбінату за выдатную ні на што не падобную найпрыгажэйшую вопратку, якой тут ні ў кога няма. Таксама ахвотна купляю дома "Палесьсе", "Мілавіцу", "Элему". Заўсёды зьдзіўляюся, калі беларускія дзяўчаты тут за колькі дзён пакуюць валізкі таннымі анучкамі. Прынамсі, намер набыць у Нямеччыне бормашыну "Баер" я цалкам падтрымліваю, нічога лепшага ў гаспадарцы дагэтуль ня вынайшлі, нават дзьве рукі не патрэбна, яна сама ўсё робіць. Альбо добрую патэльню, яе на ўсё жыцьцё хопіць. Пайсьці на блашыны кірмаш і накупляць прыгожых відэльцаў пачатку мінулага стагоддзя, гэта я разумею. Але лепей за аршанскія сукенкі няма нідзе, прынамсі там, дзе я была.

неяк такCollapse )

?

Log in

No account? Create an account