Previous Entry Share
Camouflage
sonja
lingvinistka
У 1986 г. Эндзі Уорхол стварае сэрыю "Камуфляж". Па вылікім рахунку, гэтыя працы знакамітага мастака ёсьць нічым іншым як сэмантычнай гульнёй, бо асноўнай мэтай існаваньня камуфляжу ёсьць жаданьне нешта схаваць, зьліцца з навакольным асяроддзем і зрабіцца як мага болей непрыкметным. Уорхол жа пазбаўляе камуфляжны малюнак свайго асноўнага прызначэньня, бо ягоны камуфляж не хавае, а наадварот, прыцягвае да сябе ўвагу. Выкананы найчасьцей даволі яркімі сынтэтычнымі фарбамі, уорхолаўскі камуфляж нібы зьдзекуецца з нашых стэрэатыпаў пра тое, што мае быць эстэтычным, прывабным, я б нават сказала жыцьцясьцьвярджальным, а што не. Дарэчы, самым знакамітым "камуфляжным" творам Уорхола ёсьць адзін зь ягоных аўтапартрэтаў.









 Мяркую, што каб мастаку неяк арыгінальна выказацца, у чарговы раз зьдзівіць публіку, не абавязкова маляваць пяцьдзесят карцін, займацца прамоцыяй і г.д., дастаткова проста апрануць у камуфляж прыгожага маленькага хлопчыка. Кантраст паміж дзіцячым тварам і "дарослай" вопраткай гарантавана шакуе, а дзеля ўзмацненьня эфекту варта дадаць яшчэ якісьці эпатажны аксэсуар, напрыклад, залаты пісталет.




  • 1
  • 1
?

Log in