Previous Entry Share Next Entry
У адной сарочцы не зьвякуеш
sonja
lingvinistka
Улетку, калі сьпякота, кожны дзень зранку дзякую Аршанскаму ільнокамбінату за выдатную ні на што не падобную найпрыгажэйшую вопратку, якой тут ні ў кога няма. Таксама ахвотна купляю дома "Палесьсе", "Мілавіцу", "Элему". Заўсёды зьдзіўляюся, калі беларускія дзяўчаты тут за колькі дзён пакуюць валізкі таннымі анучкамі. Прынамсі, намер набыць у Нямеччыне бормашыну "Баер" я цалкам падтрымліваю, нічога лепшага ў гаспадарцы дагэтуль ня вынайшлі, нават дзьве рукі не патрэбна, яна сама ўсё робіць. Альбо добрую патэльню, яе на ўсё жыцьцё хопіць. Пайсьці на блашыны кірмаш і накупляць прыгожых відэльцаў пачатку мінулага стагоддзя, гэта я разумею. Але лепей за аршанскія сукенкі няма нідзе, прынамсі там, дзе я была.






  • 1
ну чё, аутентичненько! :))

Ты маеш на ўвазе, якраз для часопіса "Гаспадыня"? ;-) Насамрэч мой пост - не пра лук, не пра лён, а пра "такога няма нідзе". Вось у нас нашым офісе працуюць 40 жанчын. Яны ўцямілі, што я не з Расеі і маё імя пішацца з адным "ны", толькі дзякуючы ільняным сукенкам. Засталося усіх навучыць, што прыметнік "Byelorussian" у афіцыйных паперах - гэта рудымэнт і наогул ганьба.

  • 1
?

Log in

No account? Create an account