Previous Entry Share Next Entry
Глядзець нельга выключыць
sonja
lingvinistka
Цэлы год не глядзела зомбаскрыню (акрамя белсатаўскага архіва ў сеціве). Замест гэтага хадзіла ў маленькі рэтра-кінатэатр на фільмы Любіча, Фасбіндэра, італійскіх неарэалістаў, Інгмара Бергмана і шмат каго яшчэ. (Запаўняла  культурныя люкі, так бы мовіць.) Там з большага пакаленьне 80плюс зьбіраецца: Wie geht's mit der neuen Hüfte, Mausi? - Passt schon. Besser als mit dem ---gebiss... Дарэчы, папкорнам і півам там не гандлююць, і гэта (апрача зьместу стужак) - галоўны чыньнік маёй любові да гэтага даволі дзіўнага месца. Затое бывае, што хто-небудзь даволі гучна сьпіць (калі стужка нямая ці зацягнутая, альбо мэлянхалічная, гэта неверагодна нэрвуе, але і так непрыемна). Калі вялікую залю зачынялі, можна было набыць фатэлі. Я сабе прыдбала дзьве, крывава-чырвоныя з залатымі лічбамі дваццаць два і дваццаць тры (нехта няцотныя ўзаяў да мяне). Фатэлі маюць агульную плюшавую плошчу для рук, даволі шырокую ў век мінімалізму, ікеі і маленькіх кватэр, і прыбітыя ўнізе да дошкі, так што калі сядзець у фатэлях удвох і ня рухацца, то яны ня гушкаюцца). Такім чынам у маім новым пакоі амаль не засталося месца, каб паставіць зомбаскрыню :)

Цікава, я адна тут бачу алюзію на адзін вядомы беларускі здымак і, бадай, тузін выдатных фотажабак?

малюнак адсюль:
http://kukmor.livejournal.com/797647.html

  • 1
(Deleted comment)
добра быць не адной :)

Насамрэч гэта ілюстрацыя да "Железом по стеклу, зэ мэйкінг оф"

  • 1
?

Log in