Previous Entry Share Next Entry
Ire vs. Irre
sonja
lingvinistka
Учора хадзіла сьвяткаваць Дзень Сьв. Патрыка з ірляндцамі. "Гінэс" я ня вельмі люблю, ён мне нечым нагадвае квас вырабу аршанскага піўзавода з бочкі, які прававалі каля шапіка ў маім дзяцінстве. Але, як кажуць, прыйшлося. Выступіў пасол Ірляндыі у Нямеччыне, з запалам запрасіў усіх наведаць ягоную радзіму, паабяцаў, што новае кіраўніцтва ў ягонай краіне - самае ўзорнае ў Эўразьвязе, і назваў Мюнхэн нямецкай сталіцай Ірляндыі. Апошняе было відавочна, бо ня ведаю, ці знойдзецца ў Дубліне фэст з такой колькасьцю апранутых у зялёнае і памаранчавае дзядзек і цётак, якія абдымаюцца і ўрачыста сьпяваюць хорам. Мяне аж завідкі ўзялі.

А пайшла я, вядома, перад усім паглядзець на Irish Dancing і падтрымаць каляжанку, якая таксама так умее:



Happy St. Paddy's Day!

?

Log in