Camouflage
sonja
lingvinistka
У 1986 г. Эндзі Уорхол стварае сэрыю "Камуфляж". Па вылікім рахунку, гэтыя працы знакамітага мастака ёсьць нічым іншым як сэмантычнай гульнёй, бо асноўнай мэтай існаваньня камуфляжу ёсьць жаданьне нешта схаваць, зьліцца з навакольным асяроддзем і зрабіцца як мага болей непрыкметным. Уорхол жа пазбаўляе камуфляжны малюнак свайго асноўнага прызначэньня, бо ягоны камуфляж не хавае, а наадварот, прыцягвае да сябе ўвагу. Выкананы найчасьцей даволі яркімі сынтэтычнымі фарбамі, уорхолаўскі камуфляж нібы зьдзекуецца з нашых стэрэатыпаў пра тое, што мае быць эстэтычным, прывабным, я б нават сказала жыцьцясьцьвярджальным, а што не. Дарэчы, самым знакамітым "камуфляжным" творам Уорхола ёсьць адзін зь ягоных аўтапартрэтаў.








Чаму мне сёньня пра гэта падумалася?Collapse )

(no subject)
sonja
lingvinistka
Сёньня а пятай гадзіне раніцы на адной зь мюнхэнскіх плошчаў амэрыканскі фатограф Спэнсэр Тунік распачаў працу над праэктам, прысьвечаным вагнэраўскаму "Пярсьцёнку Нібэлюнгаў".


У адной сарочцы не зьвякуеш
sonja
lingvinistka
Улетку, калі сьпякота, кожны дзень зранку дзякую Аршанскаму ільнокамбінату за выдатную ні на што не падобную найпрыгажэйшую вопратку, якой тут ні ў кога няма. Таксама ахвотна купляю дома "Палесьсе", "Мілавіцу", "Элему". Заўсёды зьдзіўляюся, калі беларускія дзяўчаты тут за колькі дзён пакуюць валізкі таннымі анучкамі. Прынамсі, намер набыць у Нямеччыне бормашыну "Баер" я цалкам падтрымліваю, нічога лепшага ў гаспадарцы дагэтуль ня вынайшлі, нават дзьве рукі не патрэбна, яна сама ўсё робіць. Альбо добрую патэльню, яе на ўсё жыцьцё хопіць. Пайсьці на блашыны кірмаш і накупляць прыгожых відэльцаў пачатку мінулага стагоддзя, гэта я разумею. Але лепей за аршанскія сукенкі няма нідзе, прынамсі там, дзе я была.

неяк такCollapse )

"на вакацыях пад акацыяй"
sonja
lingvinistka
Ніколі не вытрываю больш за тры дні пасіўнага адпачынку. А вось два - лёгка, нават, бывае, неабходна. Апошнім часам так замудохалася, што на вакацыях быццам у яму правалілася. Памятаю, мая бабуля, сялянка з-пад Талачына, называла гэты стан "як пяньку прадаўшы", то бок выканаўшы свой актуальны бізнэс-плян. Спала два дні, добра што сяброўкі час ад часу расчынялі нада мною парасон, перакульвалі на другі бок і шмаравалі ўсялякімі анты-, аван- і апрэ-. Чытала толькі меню за вячэрай, у сеціва ня лазіла. Добра, што шэфы плянуюць італійскую філію, я лічу.
каму цікава - некалькі здымкаўCollapse )

Grün ist die Hoffnung
sonja
lingvinistka
Адзінае, што засталося ў галаве ад паездкі ў Менск на мінулым тыдні (можа, таму, што нагода была невясёлая) - гэта жудасныя жоўтыя скрыні для плястыка пасярэдзіне кожнага двара. Адмыслова празрыстыя, каб, прачнуўшыся сонечным ранкам і глянуўшы ў вакенца, можна было ўбачыць, чым цэлы тыдзень харчаваліся твае суседзі па шэрай дзевяціпавярхоўцы. Страшна нават падумаць, што будзе, калі і ў нас пачнуць асобна зьбіраць белае, зялёнае і карычневае шкло, бляшанкі, паперу, ужытае адзеньне і абутак і ставіць адпаведныя скрыні якраз на ходніках, там, дзе цяпер стаяць прыпаркаваныя машыны. Так глядзіш - і на пляцоўкі для ветэранаў, дзе звонка сьпяваюць піянеркі зь белымі стужкамі, месца не застанецца.

Дарэчы, вось такія лямпы я бачыла на выставе "Upcycling":



У прынцыпе, любая беларуская гаспадыня, якая перажыла перабудову, - гэта патэнцыйная каралева апсайклінга, то бок рацыянальнага і адначасова эстэтычнага выкарыстаньня непатрэбных рэчаў. Не зьдзіўлюся, калі ў маёй бабулі захаваўся самы старажытны цэляфанавы пакет з-пад малака, у якім яна сеяла памідоры, хавала ад інфляцыі грошы, праз дзірку рабіла крэмавыя ружы на маім торце на дзень народзінаў, у які яна клала мой школьны бутэрброд.

"I want to ride my bicycle, i want to ride my bike"
sonja
lingvinistka
Сёньня старт майго першага роварнага падарожжа. 8 дзён, чацьвёра сяброў, 9 адмецін на мапе сярэдняй Нямеччыны. На двары шэры лівень...

Глядзець нельга выключыць
sonja
lingvinistka
Цэлы год не глядзела зомбаскрыню (акрамя белсатаўскага архіва ў сеціве). Замест гэтага хадзіла ў маленькі рэтра-кінатэатр на фільмы Любіча, Фасбіндэра, італійскіх неарэалістаў, Інгмара Бергмана і шмат каго яшчэ. (Запаўняла  культурныя люкі, так бы мовіць.) Там з большага пакаленьне 80плюс зьбіраецца: Wie geht's mit der neuen Hüfte, Mausi? - Passt schon. Besser als mit dem ---gebiss... Дарэчы, папкорнам і півам там не гандлююць, і гэта (апрача зьместу стужак) - галоўны чыньнік маёй любові да гэтага даволі дзіўнага месца. Затое бывае, што хто-небудзь даволі гучна сьпіць (калі стужка нямая ці зацягнутая, альбо мэлянхалічная, гэта неверагодна нэрвуе, але і так непрыемна). Калі вялікую залю зачынялі, можна было набыць фатэлі. Я сабе прыдбала дзьве, крывава-чырвоныя з залатымі лічбамі дваццаць два і дваццаць тры (нехта няцотныя ўзаяў да мяне). Фатэлі маюць агульную плюшавую плошчу для рук, даволі шырокую ў век мінімалізму, ікеі і маленькіх кватэр, і прыбітыя ўнізе да дошкі, так што калі сядзець у фатэлях удвох і ня рухацца, то яны ня гушкаюцца). Такім чынам у маім новым пакоі амаль не засталося месца, каб паставіць зомбаскрыню :)

Цікава, я адна тут бачу алюзію на адзін вядомы беларускі здымак і, бадай, тузін выдатных фотажабак?

малюнак адсюль:
http://kukmor.livejournal.com/797647.html

Ire vs. Irre
sonja
lingvinistka
Учора хадзіла сьвяткаваць Дзень Сьв. Патрыка з ірляндцамі. "Гінэс" я ня вельмі люблю, ён мне нечым нагадвае квас вырабу аршанскага піўзавода з бочкі, які прававалі каля шапіка ў маім дзяцінстве. Але, як кажуць, прыйшлося. Выступіў пасол Ірляндыі у Нямеччыне, з запалам запрасіў усіх наведаць ягоную радзіму, паабяцаў, што новае кіраўніцтва ў ягонай краіне - самае ўзорнае ў Эўразьвязе, і назваў Мюнхэн нямецкай сталіцай Ірляндыі. Апошняе было відавочна, бо ня ведаю, ці знойдзецца ў Дубліне фэст з такой колькасьцю апранутых у зялёнае і памаранчавае дзядзек і цётак, якія абдымаюцца і ўрачыста сьпяваюць хорам. Мяне аж завідкі ўзялі.

А пайшла я, вядома, перад усім паглядзець на Irish Dancing і падтрымаць каляжанку, якая таксама так умее:



Happy St. Paddy's Day!

e.g. "Your astute minds have been completely turned into stinking mushrooms"
sonja
lingvinistka
А вы ўжо хадзілі на старонку, дзе гэнэруюцца абразы, ужытыя кальсьці Мартынам Лютэрам (1483 — 1546)? Добры такі дзядзька, і з гумарам :)


http://ergofabulous.org/luther/

Мне больш за ўсё спадабалася "качулка казьлінай воўны" і пра ільвіную дупу.
via mi3ch

(no subject)
sonja
lingvinistka
Schnee schlückt Geräusche auf der Schtraße

?

Log in